Ксяндза Анджэя Юхневіча не выпусцілі на волю пасля 45 сутак за кратамі
Анджэй Юхневіч
Ксяндза Анджэя Юхневіча не выпусцілі на волю пасля 45 сутак за кратамі. Ён зноў быў асуджаны і застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску да 2 ліпеня, паведамляе katolik.life.
Пра затрыманне на Віцебшчыне двух каталіцкіх святароў стала вядома на наступны дзень — 9 траўня. Павел Лемех выйшаў на волю яшчэ ў траўні. Пробашча рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне Анджэя Юхневіча судзілі не менш за чатыры разы запар. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі. Выданне адзначае, што ён знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі (у праваслаўных рэкорд — 7 судоў запар і больш за 100 сутак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.