"Кулі, дулі, пісталет" — Маргарыта Ляўчук запісала калыханку для сілавікоў

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук запісала калыханку для сілавікоў / скрыншот​
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук запісала калыханку для сілавікоў / скрыншот​

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і гітарыст Андрэй Павук запісалі новую гумарыстычную кампазіцыю, якую прысвяцілі сілавікам. Гэта калыханка, якая, па словах аўтараў, рэкамендуецца "ўсім полузашчытнікам трохпрацэнтнага ацечэства для здаровава сна".

Текст песни написан на трасянке, в нем идет речь об ОМОНе, ГУБОПиКе и "змагарах".

Відэа было апублікаванаt позна ўвечары 23 лютага. За ноч і першую палову дня серады яго паглядзелі больш за 10 тысяч разоў.

Нагадаем, раней Маргарыта Ляўчук запісала пародыю на кліп "Пакарай іх, Божа", які быў паказаны на канале СТБ. У арыгінале на словах пра "пакарай" паказвалі прадстаўнікоў пратэснага руху, а на словах пра "ўратуй" — Аляксандра Лукашэнку і ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. Ляўчук іранічна перапрацавала тэкст — згадала "Масандру", шпіца Лукашэнкі і літоўскіх лялькаводаў.

У сакавіку 2020 Маргарыта Ляўчук сышла з Вялікага тэатра, востра рэагавала на падзеі жніўня-восені, калі ў краіне здарыўся крызіс. У снежні на Еўрарадыё яна разважала пра тое, якім стаў мінулы год для беларускай культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі