На СТБ падказалі Богу, каго трэба караць, а каго — уратаваць
На тэлеканале СТБ выйшаў у эфір вельмі дзіўны ролік з песняй.
Пад словы "Пакарай іх, Божа, пракляні" гледачам паказваюць апазіцыйных лідараў, актывістаў і проста нязгодных з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі. У падборку трапілі Анжаліка Агурбаш, Яўген Перлін, Марыя Калеснікава, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская з Ангелай Меркель, Сцяпан Пуціла, Вольга Хіжынкова, Аляксандра Герасіменя ды іншыя.
У другой частцы "кліпа" пад словы "Уратуй іх, Божа" паказваюць удзельнікаў УНС і Аляксандра Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.