Якім быў 2020 год для беларускай культуры? Гаворым з Маргарытай Ляўчук
Пераважная большасць дзеячаў культуры не засталася ўбаку ад тых падзей, якія віравалі ў нашай краіне ад пачатку жніўня. І рэакцыя ўладаў не прымусіла сябе чакаць доўга: адміністрацыйныя арышты, звальненні, вымушаная эміграцыя. Але было і іншае: выдатныя песні і тэатральныя пастаноўкі, анлайн-канцэрты і “жывыя” выступы.
Якім 2020 год стаў для беларускай культуры? Штуршком ці тормазам для развіцця сталі рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры і цэлых творчых калектываў? Ці сталі шараговыя беларусы больш цікавіцца айчыннай культурай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.