Купчына: Перамовы з ЕС весці дастаткова складана

Перамоўны працэс па лібералізацыі візавага рэжыму Беларусі з Еўрасаюзам праводзіць дастаткова складана. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Яна падкрэсліла, што падобныя перамовы з'яўляюцца "канфідэнцыйнай справай", таму яна не можа распавесці пра шматлікія дэталі — "каб не нашкодзіць самому працэсу".

"Мы зыходзім з таго (і гэта наша прынцыповая пазіцыя), што пагадненне аб спрашчэнні візавых працэдур павінна грунтавацца на прынцыпах раўнапраўя і недыскрымінацыі, аналагічна з дамовамі Еўрапейскага саюза з іншымі краінамі. Але галоўная мэта гэтага пагаднення павінна быць у тым, каб максімальна спрасціць выдачу віз грамадзянам, у першую чаргу Рэспублікі Беларусь, і грамадзянам Еўрапейскага саюза, якіх мы вітаем заўсёды на нашай зямлі", — цытуе словы Купчыной БелаПАН.

Трэці раўнд кансультацый паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пра заключэнне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі пройдзе ў Мінску ў студзені-лютым 2015 года. Другі раўнд прайшоў 24-25 лістапада ў Бруселі. Алена Купчына адзначае, што на ім бакі ўзгаднілі палажэнні, якія раней выклікалі пытанні.

На сённяшні дзень Беларусь — адзіная краіна "Усходняга партнёрства", грамадзяне якой плацяць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі