Ландсбергіс: свабода прыйдзе і для Беларусі, там будзе запісана імя Шушкевіча

Ландсбергіс: свабода прыйдзе і для Беларусі, там будзе запісана імя Шушкевіча

Першы лідар Літвы пасля аднаўлення яе незалежнасці Вітаўтас Ландсбергіс выказаўся з нагоды смерці Станіслава Шушкевіча. Першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь памёр у ноч з 3 на 4 траўня на 88-м годзе жыцця.

"Шушкевіч не дачакаўся свабоднай Беларусі... Сышоў у поўную свабоду", — піша Ландсбергіс. Літоўскі палітык верыць, што ў вайне з Расіяй пераможа Украіна, а далей "свабода прыйдзе і для Беларусі". "Там будзе запісана імя Станіслава Шушкевіча", — дадае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі