Латвія пачала капаць равы ўздоўж мяжы з Беларуссю і Расіяй

Латвійскія вайскоўцы капаюць равы на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Латвійскія вайскоўцы капаюць равы на мяжы, ілюстрацыйнае фота / Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija

Латвійскія вайскоўцы сталі капаць равы ўздоўж мяжы з Беларуссю і Расіяй. Там плануецца стварыць ланцуг апорных пунктаў: ахоўныя ўмацаванні, перашкоды і склады з боепрыпасамі, піша LSM.

Цягам бліжэйшых пяці гадоў на гэта плануюць выдаткаваць 303 мільёны еўра.

Першую лінію абароны ўзводзяць на адлегласці каля кіламетра ад мяжы, кажа інжынерны інспектар Нацыянальных узброеных сіл Латвіі палкоўнік-лейтэнант Каспар Лаздзіньш: "Тут мы перакопваем дарогу і робім супрацьтанкавы роў, каб па гэтай дарозе ў выпадку неабходнасці не было магчымасці перасоўвацца транспарту. У тым ліку танкам. Гэты роў мае зададзеныя параметры і адпаведную глыбіню".

У латвійскі "план антымабільнасці" ўваходзіць ланцуг перашкодаў, у тым ліку прыродных — рэк, балот, лясоў. Па словах Лаздзіньша, мініраванне палёў можа адбыцца ў выпадку ваенных дзеянняў, а пакуль гаворка ідзе толькі пра перашкоды без прымянення выбуховых рэчываў.

Пасля выкопвання супрацьтанкавых равоў мяжа будзе ўмацаваная "зубамі цмока". Як патлумачыў Лаздзіньш, для кожнага рэльефу будуць свае рашэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі