Латвія папрасіла расійскага дыпламата патлумачыць інцыдэнт з беспілотнікам

Рыга, ілюстрацыйнае фота

Рыга, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

9 верасня часовага паверанага ў справах Расіі выклікалі ў МЗС Латвіі ў сувязі з расійскім беспілотнікам, які ў суботу заляцеў у Латвію і зваліўся на яе тэрыторыі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, расійскага дыпламата папрасілі даць тлумачэнне інцыдэнту і выказалі рашучы пратэст. Прадстаўнік РФ запэўніў латвійскі бок, што праінфармуе пра сітуацыю МЗС Расіі.

У МЗС Латвіі адзначылі, што пра інцыдэнт апавясцілі па дыпламатычных каналах сваіх саюзнікаў, кіраўніцтва NATO і ЕС, а таксама калег з міністэрстваў замежных спраў іншых краін.

Як паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, расійскі дрон, які ўпаў на ўсходзе краіны, быў наладаваны выбухоўкай. Разам з тым у Латвіі мяркуюць, што яго мэтай не была тэрыторыя іх краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі