Лазавік: Выбары прэзідэнта пройдуць, хутчэй за ўсё, у лістападзе 2015 года
Цэнтравыбаркам лічыць не асабліва рэальнай ідэю ЛДПБ правесці прэзідэнцкія выбары 2015 вясной, а не восенню.
Пра гэта сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў у гутарцы з агенцтвам "Інтэрфакс". Чыноўнік упэўнены, што прэзідэнцкія выбары ў 2015 годзе пройдуць у тэрміны, вызначаныя заканадаўствам, і няма падставаў пераносіць дату выбараў на паўгода наперад.
Нагадаем, што з ідэяй правесці прэзідэнцкія выбары на паўгода раней — увесну 2015 года — выступіла Ліберальна-дэмакратычная партыя. На іх думку, у красавіку будзе максімальная яўка выбарцаў.