"Лепш адмяні канцэрт, табе жыць". Як у Расіі забараняюць музыкаў

Гурт "Йорш" / Ілья Былінкін
Гурт "Йорш" / Ілья Былінкін

Па матэрыялу "Новай газеты"

Рэпер Бакей, які нядаўна з-за забарон адмяніў тур па Беларусі, цяпер пераносіць і канцэрт у Мінску. 1 траўня музыка хацеў выступіць у прасторы "ОК16" на вуліцы Кастрычніцкай, але атрымаць гастрольнае пасведчанне ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама так і не ўдалося. Прычынай адмовы сталі словы ў песні "vi + ik" "долбанный Маўгли". Цяпер каманда Бакея спрабуе атрымаць гастрольку з узроставым абмежаваннем 18+.

У Беларусі музыкі шмат гадоў сутыкаюцца з адменамі канцэртаў з-за "нізкага мастацкага ўзроўню", які вызначаюць спецыяльныя мастацкія камісіі пры выканкамах.

А вось для Расіі забарона канцэртаў з'ява адносна новая. Усё пачалося мінулым летам. У ліпені некалькі гуртоў байкатавалі расійскі фэст "Нашествие" з-за ўдзелу ў ім Мінабароны Расіі. Спачатку ім сказалі, што танкаў на поле не будзе, і яны пагадзіліся. Потым, што будуць, і яны адмовіліся. "Йорш", "Порнофильмы", "Элизиум", "Дистемпер" выступілі адзіным фронтам, скандал быў даволі гучны.

"Сыграць на "Нашествии" — мара многіх, — кажа Дзіма Сакалоў, лідар "Йорш". — Гэта пропуск у свет шоў-бізнесу, кароткі шлях да папулярнасці. Але ў нас была пазіцыя: калі Міністэрства абароны ставіць там прызыўныя пункты, не едзем".

“Лучше отмени концерт, тебе жить”. Как в России запрещают музыкантов
Дзмітрый Сакалоў, лідар панк-гурта "Йорш"

У 2019 годзе "Нашествие" пройдзе без удзелу Міністэрства абароны РФ. Наўрад ці гэта вынік панкаўскага байкоту, хаця, хто ведае, хто ведае...

Адразу пасля фестывалю "Йорш" выпускае кліп на песню "Боже, царя хорони!", які нечакана становіцца папулярным. За першыя суткі —- 200 тысяч праглядаў. Мільён праслухоўванняў у альбома "Нетпутиназад!", Першае месца ў топе Google Play.

І вось тут, бачачы, што аўдыторыя гурта расце ў геаметрычнай прагрэсіі, за іх узяліся кампетэнтныя органы.

18+ (у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка)​

Блакаванне кліпаў

Кліп з самага пачатку быў успрыняты як антыпуцінскі, хоць гаворка там пра людзей, якія хранова жывуць, але ўпэўненыя, што ва ўсіх іх бедах вінаваты Захад. Дарогі раздзяўбаныя, цэны растуць, але вінаватыя амерыканцы.

Блакуюць відэа часта. За экстрэмізм, за прапаганду наркотыкаў, за абразу людзей, якія хочуць абражацца. Звычайна гэта адбываецца па рашэнні суда, але ў гэтым выпадку ніякага рашэння не было. З гуртом "Йорш" паступілі элегантна, так, што не падкапаешся.

"Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў, што мой Google-акаўнт узламаны. А ён быў прывязаны да нашага канала ў Юцьюбе. Зайшоў на канал, і бачу, што замест нашых відэа там вісіць некалькі ролікаў з песнямі замежных выканаўцаў: Mötley Crüe, Guns N 'Roses. І накіданыя страйкі, папярэджанні аб парушэнні аўтарскага права".

На ўзламаны канал спецыяльна загрузілі пірацкі кантэнт, а потым падалі на яго скаргі. Праз некалькі тыдняў канал аднавілі, але ён не адлюстроўваўся ў пошукавых сістэмах, усе прагляды зляцелі, шмат падпісчыкаў адпісалася.

"Такая ж фігня адбывалася ў "Вконтакте". Там гэта наогул проста. Год таму, перад выбарамі ў Дзярждуму, блакіравалі ўсе трэкі, крытычныя ў дачыненні да ўлады. Перад праслухоўваннем ўсплывае акно: гэты трэк канфіскаваны альбо за парушэнне аўтарскіх правоў, альбо проста закрыты для праслухоўвання па чыёй-небудзь заяве".

Усе разумеюць, што "Вконтакте" наскрозь праглядаецца спецслужбамі. Але адмовіцца ад яго цяжка, менавіта там, а не ў “Фэйсбуку”, сядзіць мэтавая аўдыторыя, якая актыўна наведвае канцэрты. Уся дзейнасць па прасоўванні музыкі сканцэнтраваная на гэтым рэсурсе.

“Лучше отмени концерт, тебе жить”. Как в России запрещают музыкантов
Канцэрт гурта "Йорш" / Metalkings.org

"Усе баяцца. Асноўная група рызыкі — уладальнікі раскручаных паблікаў, гіганцкіх суполак ў сеціве. Альбомы "Йорш" спакойна існуюць на iTunes, Google Play і нават "Яндэкс Музыцы". Там аўтар падпісвае дакумент, згодна з якім, адказнасць за трэкі нясе ён, а не сэрвіс. А калі альбом выкладвае паблік, адказнасць на адміністратарах пабліка. Яны прама кажуць, так, музыка добрая, група вядомая, але, прабачце, баімся".

Панк на выжыванне

Адначасова з блакаваннямі пачаліся адмены канцэртаў. У масавай свядомасці замацаваліся восеньскія адмены ў рэпераў, але пачалося ўсё раней, прычым ва ўсіх, нягледзячы на ​​жанры.

"Летам канцэрт у Маскве нам пераносілі тры разы. Ён павінен быў прайсці на караблі, як у Sex Pistols, калі яны каталіся па Тэмзе і спявалі песню "God Save the Queen". Але ніхто не меркаваў, што масавыя мерапрыемствы будуць забароненыя ў сувязі з чэмпіянатам па футболе. Ужо і квіткоў добра было прададзена, а ў выніку арганізатар нам напісаў, што нейкія людзі звярнуліся да ўладальніка карабля і сказалі адкрытым тэкстам, канцэрту не будзе, ці ў цябе будуць праблемы. Мы перанеслі ўсю гэту справу ў клуб "Гогаль", зноў пачалі прадаваць квіткі, але не ўлічылі, што ў тыя ж даты — выбары мэра Масквы. У клуб гэтак жа прыйшлі і сказалі: "Канцэрт праводзіць непажадана". Мне гэта незразумела: ну, выбары і выбары, як мы ім пашкодзім? Пасля трэцяга пераносу праз некалькі месяцаў канцэрт усё ж адбыўся, але тры пераносы адбіліся на аўдыторыі вельмі моцна. Людзі двойчы здавалі квіткі і двойчы набывалі іх нанова".

Дакладна вядома, што ў Маскве існуе інстытут куратараў з сілавых ведамстваў, якія сочаць за канцэртнымі пляцоўкамі горада. Як правіла, яны нічога не забараняюць, але сам факт іх існавання прымушае многіх арганізатараў не заяўляць занадта вострых артыстаў.

У рэгіёнах сітуацыя яшчэ больш жорсткая.

"Адмяняць канцэрты калектываў, якія падымаюць сацыяльныя тэмы, пачалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гурт "Ничего хорошего" з Петразаводска займае антыфашысцкую пазіцыю і крытыкуе ўладу. Я быў арганізатарам іх канцэрта ў Падольску. Дык вось, туды прыехалі асобы ў цывільным, як я зразумеў, з Цэнтра "Э", і патлумачылі, што гэтае мерапрыемства непажаданае. Нейкіх прававых актаў, якія б забаранялі праводзіць канцэрт, няма. Яны проста аказваюць маральны ціск з серыі: адмяні ты лепш усё сам, яны паедуць, а табе тут жыць".

Такіх прыкладаў у панкаў шмат. Ціснулі на "Порнофильмы", "Элизиум" і на "Йорш", зразумела.

Панкі у адрозненне ад рэпераў — небагатыя людзі. Кожная такая адмена б'е па іх вельмі балюча. У сярэднім на продажы квіткоў выходзіць каля 120 тысяч расійскіх рублёў. Гурту з гэтых грошай дастаецца прыкладна 80. Дзелім іх на чатыры: кожнаму музыканту па 20 тысяч (313 долараў). І гэта "Йорш", гурт даволі вядомы.

А калі канцэрт адмянілі, музыканты і арганізатары губляюць не толькі прыбытак, але і грошы, выдаткаваныя на арэнду, рэкламу, транспарт, жыллё.

У адмен ёсць і пабочны эфект — страх. Ён працуе ўжо на ўзроўні запрашэння ў горад. Навошта клікаць гурт, калі дакладна вядома, што будуць праблемы?

"У Смаленску да мяне падышоў арганізатар і сказаў, што на канцэрт прыйдуць прадстаўнікі праваахоўных органаў. Папрасіў вострыя тэмы не ўздымаць. Наогул, у нас і так няма ніякіх заклікаў. Са сцэны я кажу звычайна, што ўсе людзі браты, Зямля — ​​наш агульны дом, а нацыяналізм — зло. Гэта экстрэмізм ці не?

У Ніжнім ў мяне на грудзях фээсбэшнік плакаў — яму падабаецца наша музыка, і яго мучаць дэманы па начах з-за таго, чым ён займаецца днём".

Служба бяспекі знайшла негатыў

Дзіма і Валодзя — дзіўныя панкі, не такія, як мы прывыклі. Катляроў, напрыклад, стрэйтэджар — не п'е, не курыць, не ўжывае наркотыкі. Прапагандуе ЗОЖ. Сакалоў — шматдзетны бацька, вернік, у нядаўнім мінулым паспяховы фінансавы менеджар. Але ў лютым яго звольнілі з працы.

“Лучше отмени концерт, тебе жить”. Как в России запрещают музыкантов
На канцэрце гурта "Йорш" / Алекс Медаў

"Я зрабіў кар'еру дырэктара офіса. Праявы нацыяналізму я перарываў вельмі жорстка: яшчэ раз слова "хачыкі" пачую, і ты больш тут не працуеш".

А потым змянілася начальства. Банк "Расійскі капітал" стаў дзяржаўным.

"Служба бяспекі залезла ў сацсетку, а там мая ідэалогія даволі празрыста бачная. І пачаўся ціск, хацелі, каб я звольніўся. Ну звольніўся, а куды дзявацца. Запрасілі ў іншы банк. Усё было добра, прайшоў сумоўе, а на фінальным этапе патэлефанавалі і сказалі: "Бяспека не прапусціла вас". Яны не тлумачаць, чаму, проста кажуць: "Ёсць негатыў". І з лютага я сяджу без працы".

З іншага боку, ніколі б такая шырокая аўдыторыя не даведалася пра існаванне "Йорш", IC3PEAK, нават Хаскі, калі б сілавікі не піярылі іх на ўсю краіну. Спосаб піяру, вядома, своеасаблівы, але тут ужо хто як умее.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі