Летась у Беларусі адлавілі 69 тысяч бяздомных жывёл
![Летась у Беларусі адлавілі 69 тысяч бяздомных жывёл](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/katysabakiru.jpg.webp?itok=DCECdhFI)
69 тысяч бяздомных жывёл адлавілі ў Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 красавіка заявіла Віялета Андрыянава — кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Віялета Андрыянава: "У Беларусі зарэгістравана больш за 82 тысячы хатніх жывёл. Гэта сабакі і каты. У 2015 годзе да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў утрымання жывёл прыцягнутыя 4,5 тысячы чалавек".
Пры гэтым за жорсткае абыходжанне з жывёламі да адміністратыўнай адказнасці прыцягнулі 52 чалавекі па ўсёй краіне. У Мінску летась адлавілі 4000 бяздомных жывёл, з іх 3000 перадалі іншым гаспадарам.