ЛГБТ-актывістка з Беларусі прынесла партрэт Шуневіча на прайд-парад у ЗША
Партрэт міністра ўнутраных справаў Беларусі Ігара Шуневіча пранеслі на прайд-парадзе ў ЗША. Выяву кіраўніка сілавога ведамства выкарыстала беларуская ЛГБТ-актывістка Віка Біран, паведамляе Радыё Свабода.
“Здаецца, ён рэдка выязджае з Беларусі і падарожнічае, таму сёння я вырашыла, што ён разам са мной у горадзе Луісвіле”, — сказала Віка Біран.
Віка з’яўляецца сузаснавальніцай гендэрнага праекта Makeout, у ЗША яна цяпер з навучальным візітам. На радзіме яе чакаюць адразу тры суды за пікеты з плакатам “Самі вы падробка”.