Мы без закона працуем больш эфектыўна, чым у Расіі — міністр інфармацыі

Уладзімір Пярцоў / БЕЛТА
Уладзімір Пярцоў / БЕЛТА

У Беларусі не трэба прымаць закон супраць "ЛГБТ-прапаганды", бо і без закона ідзе эфектыўная барацьба. Так міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў адказаў на прапанову дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пашырыць закон аб СМІ на ўзор расійскіх нормаў.

"У нас ёсць пэўныя інструменты. Расійскія калегі, у якіх ёсць такі закон, пацвярджаюць, што мы без закона нават дзесьці больш эфектыўна, чым яны, працуем", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Фраза Лукашэнкі, сказаная ўвосень 2020-га казаў пракурорскім работнікам, што "часам не да законаў", цяпер, як выглядае, стала прынцыпам працы чыноўнікаў.

Дарэчы, Пярцоў таксама паведаміў, што на мінулым тыдні Мінінфарм разаслаў 500 лістоў усім выдаўцам і распаўсюднікам друкаваных выданняў "з папярэджаннем аб тым, што ў выпадку выяўлення ў іх падобнай літаратуры ў продажы анлайн або афлайн да іх будуць прымяняцца пэўныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння".

Напярэдадні Еўрарадыё паведамляла пра ліст намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, у якім ЛГБТК-літаратура названая "пагрозай нацыянальным інтарэсам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі