Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне

Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне

Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне. Гэта — "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), паведамляе @viasna96.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева праходзіць падазраванай па тым жа артыкуле. Уначы з 5 на 6 жніўня Аляксееву і Казлова этапуюць у СІЗА на Валадарскага. Вядома, што ў ІЧУ Аксана Аляксеева захварэла на каранавірус. Адвакат яшчэ адной затрыманай, экс-намесніцы старшыні АГП Антаніны Кавалёвай, знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Усе затрыманыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі прызнаныя палітвязнямі.

Мікалая Казлова затрымалі ў канцы ліпеня. У сакавіку 2022-га ён выйшаў на волю пасля трох месяцаў арышту, прысуджаных за разгалошванне следчых звестак па справе Каардынацыйнай Рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі