Сілавікі затрымалі кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Мікалай Казлоў / spring96
Мікалай Казлоў / spring96

Сілавікі затрымалі кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Пра гэта паведаміў экс-старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Паводле звестак Лябедзькі, сёння сілавікі прыходзілі і да іншых прадстаўнікоў партыі.

Гэта не першае затрыманне Казлова. Ён быў асуджаны на тры месяцы арышту за разгалошванне следчых звестак па справе Каардынацыйнай Рады, нагадваюць праваабаронцы "Вясны". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя.

За час зняволення Казлоў атрымаў вымову ад адміністрацыі ізалятара, Казлова паставілі на прафулік як "схільнага да экстрэмізму".

Ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 26 сакавіка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі