Літоўцы не прапускалі ў Беларусь фуру з фалаімітатарамі для Расіі

У Расію не пускалі фуру з фалаімітатарамі / фотакалаж ganc-chas.by
У Расію не пускалі фуру з фалаімітатарамі / фотакалаж ganc-chas.by

Фура з фалаімітатарамі, прызначанымі для Расіі, захрасла на літоўска-беларускай мяжы. Як піша "Ганцавіцкі час", здарэнне адбылося каля месяца таму.

Літоўцы не хацелі прапускаць машыну праз мяжу, бо падазравалі, што ў ёй вязуць тавар падвоенага прызначэння.

Лагіст Дзмітрый кажа, што прычына такой насцярожанасці — вайна ва Украіне. "Цяпер узмацніліся праверкі тавару падвоенага прызначэння. Тавар падвоенага прызначэння — гэта тавар, які можа быць выкарыстаны і ў мірных, і ў ваенных мэтах", — дадае ён.

Тавар везлі пад мытным кодам, які азначае, што перавозяцца вырабы з гумы ці каўчуку. "А з такога матэрыялу могуць быць і тавары падвоенага прызначэння. Ну, умоўна кажучы, накладкі на танкавыя гусеніцы. Таму ў мытні і ўзнікаюць пытанні", — тлумачыць лагіст.

Праўда, пастаўшчыку ўдалося пераканаць літоўскую мытню — ён падаў даведку, што фалаімітатары не могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Толькі пасля гэтага фуру прапусцілі праз мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі