"Літва дапускае памылкі": эксперт пра сітуацыю з уцекачамі на літоўскай мяжы

Уцекачы на літоўскай мяжы / pasienis.lt
Уцекачы на літоўскай мяжы / pasienis.lt

"Мне здаецца, Літва дапускае памылку за памылкай. Апошняя памылка — будаўніцтва міграцыйных лагераў на мяжы", — такое меркаванне выказаў ваенны эксперт Ягор Лебядок у час эфіру на ютуб-канале BalaganOFF.

Чаму гэта можа прывесці да дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве? І як гэта звязана з міграцыйным крызісам у Еўропе ў 2015–2016 гадах?

“Литва допускает ошибки”: эксперт про ситуацию с беженцами на литовской границе
Ягор Лебядок / Еўрарадыё

Народ ужо абурыўся
 

Нельга будаваць міграцыйныя лагеры на мяжы з Беларуссю. Чаму? Літоўскае памежжа ўзаемадзейнічае з Беларуссю. Там яшчэ ёсць "постсавецкасць", людзі глядзяць расійскія каналы. І на гэтай няўстойлівай тэрыторыі ты ствараеш яшчэ адзін фактар дэстабілізацыі.

І вось тое, што мы цяпер бачым. Ёсць літоўскі "балкончык" каля Ашмянаў. Цяпер там вырашылі зрабіць лагер для ўцекачоў. Народ ужо абурыўся, яны вывозілі трактары, выходзяць з плакатамі, туды нагналі паліцыю. Літоўскую паліцыю ў выніку называюць бандытамі, маўляў, "ідзіце лавіце мігрантаў, а не народ свой". Падвышаецца эскалацыя.

 

Прыход новых партый і рухаў
 

Такім чынам, адбываецца стварэнне гуманітарнай катастрофы і палітычнай напружанасці. У Еўропе некалькі гадоў таму для чаго гэта зроблена было? Узровень ксенафобіі падвысіць, прывесці да прыходу новых партый і палітычных рухаў, якія падтрымліваюць радыкалізм.

Іх інтарэсы, як правіла, супадаюць з інтарэсамі і метадамі Расіі. Яны не заўсёды прарасійскія, але методыка дзеянняў аднолькавая. Гэта будзе ўносіць раскол у грамадства.

“Литва допускает ошибки”: эксперт про ситуацию с беженцами на литовской границе
"Едзьце дадому". Пратэст супраць мігрантаў у Славакіі / BBC

Старыя метады
 

Калі б у Літве не паленаваліся, не эканомілі, а, напрыклад, закідвалі групы мігрантаў у глыб тэрыторыі краіны альбо дамовіліся з краінамі ЕС адвозіць мігрантаў па 50 чалавек... Для Іспаніі 50 чалавек нічога не значыць.

Так, сума пойдзе на пералёты, ёсць пытанні па ідэнтыфікацыі, але іх рэальна можна вырашаць у розных краінах. Гэта ўсё падвышае выдаткі, але засцерагло б памежжа. А з яго "папрэ" і далей.

Вось гэтая дэстабілізацыя ўжо адбываецца. І гэта якраз фактар непрадуманасці. Будаўніцтва сцен, лагераў — гэта старыя метады. Цяпер трэба па-новаму рабіць. З апярэджаннем, з выведкай.

Чым больш будзе лагераў, тым больш уцёкаў. Памятаем пра ксенафобію на постсавецкай прасторы. Усё гэта будзе прыводзіць да прыходу такіх, як Лукашэнка ці Пуцін. "Такую дэмакратыю хочаце? Ваша дэмакратыя не можа справіцца!" Зараз Літва закасплэіць тое, што было ў Еўропе ў 2015–2016 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі