Літва закрыла памежны пераход Мядзінінкай праз мігранта з Пакістана

Пункт пропуску "Медзінінкай"
Пункт пропуску "Медзінінкай"

Літва закрыла памежны пераход Мядзінінкай з-за мігранта з Пакістана. Пра гэта паведамляе BNS са спасылкай на Службу дзяржаўнай мяжы Літвы.

Рашэнне аб часовым закрыцці дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску было прынята пасля таго, як беларускія памежнікі адмовіліся прыняць грамадзяніна Пакістана, які спрабаваў трапіць у Літву па падробленых дакументах.

Калі рух адновіцца, не паведамляецца. Грамадзянам, якія накіроўваюцца ў Беларусь і выязджаюць з Беларусі, рэкамендуецца выбіраць іншыя пункты пропуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі