Ці пойдзе новае кіраўніцтва Літвы на замірэнне з Лукашэнкам — эфір
Гінтаўтас Мажэйкіс
На парламенцкіх выбарах у Літве перамогу атрымала апазіцыя. І прадстаўнікі як мінімум дзвюх апазіцыйных сіл заявілі пра намер стварэння кааліцыі для фармавання кіруючай большасці. Фактычна гэта азначае, што ў Літве магчымыя змены як унутранай, так і ў пэўнай ступені знешняй палітыкі. Магчыма, што змены гэтыя закрануць як беларусаў, якія знайшлі ў Літве прытулак, так і адносіны Літвы з лукашэнкаўскім рэжымам.
Што з сябе ўяўляюць палітычныя сілы, якія прыйшлі да ўлады ў Літве, і наколькі яны зменяць палітыку гэтай краіны? Ці магчымы варыянт, што новыя ўлады паспрабуюць наладзіць адносіны з Лукашэнкам, і ці зменіцца стаўленне да дэмсіл Беларусі? Як залежаць магчымыя змены палітыкі Літвы ад вайны ва Украіне і эканамічных страт ад санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі і Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.