Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ва Украіне з польскім прэм'ерам
У чацвер адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Туска.
Гаворка ішла пра развіццё міжнароднай сітуацыі ў сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ва Украіне. Іншыя падрабязнасці размовы кіраўніка Беларусі і прэм'ер-міністра Польшчы невядомыя.
БЕЛТА адзначае, што гутарка адбылася з ініцыятывы польскага боку.
Gazeta.pl дадае, што Туск сёння таксама паразмаўляў з украінскім прэм'ерам Арсенем Яцанюком, кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу ды збіраўся пагаварыць з кіраўніком NATO. Польскі прэм'ер мяркуе, што бліжэйшыя некалькі дзён будуць ключавымі для Украіны і пакуль цяжка гаварыць пра аптымістычны сцэнар магчымага развіцця падзеяў.
Фота — ria.ru, gazeta.pl