Лукашэнка: Аператыўна праінфармуйце пра мае просьбы кіраўніка Кітая

Лукашэнка: Аператыўна праінфармуйце пра мае просьбы кіраўніка Кітая

У чацвер, 5 лістапада, у Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам міністра камерцыі КНР, спецпрадстаўніком Кітая па справах міжнародных перамоваў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем. Кіраўнік Беларусі заявіў, што беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні будуць рэалізаваныя ў тэрмін. Ён падзякаваў за "каласальную падтрымку, якую Кітай ажыццяўляе ў дачыненні да Беларусі". Таксама Лукашэнка заінтрыгаваў "некалькімі просьбамі", якія папрасіў "аператыўна" перадаць у Пекін:

"У нас ёсць вельмі важныя праблемы, якія хацеў бы з вамі абмеркаваць... Я буду прасіць вас, каб вы аператыўна пра некалькі маіх просьбаў праінфармавалі старшыню КНР".

Галоўным праектам Беларусі і Кітая з'яўляецца стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Аляксандр Лукашэнка і Чжун Шань падкрэслівалі, што ён мусіць стаць цэнтрам міжрэгіянальных беларуска-кітайскіх сувязяў.

Фота, відэа: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі