Лукашэнка назваў Беларусь помнікам вайне і сказаў, што ў нас няма іншага выбару

Лукашэнка назваў Беларусь помнікам вайне і сказаў, што ў нас няма іншага выбару

Падчас прамовы на парадзе 9 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "нават думка здрадзіць традыцыям, якія праслаўляюць гісторыю вялікага поздзвігу, для нас недапушчальная". Беларускі лідар папрасіў не рабіць высновы тым, хто хоча асудзіць Беларусь за "баль падчас чумы" і назваў Беларусь помнікам вайне і загінулым:

"У гэтым вар'яцкім, страціўшым арыенцір свеце знойдуцца людзі, якія асудзяць нас за месца і час гэтага Святога дзейства. Хачу сказаць ім па-чалавечы: не спяшайцеся рабіць высновы, а тым больш асуджаць нас, спадчыннікаў Перамогі, беларусаў... Мы проста не маглі інакш, у нас не было іншага выбару. А калі б і маглі — паступілі б гэтак жа. Таму што на нас глядзяць вочы загінулых за нашу свабоду савецкіх салдат, вочы партызан і падпольшчыкаў, закатаваных у турмах, вочы старых, жанчын і дзяцей Хатыні! Яны вельмі хацелі жыць, але памерлі, каб жылі мы! А сучасная Беларусь — гэта помнік той страшнай вайне, загінулым, закатаваным і спаленым! Жывая памяць і жывы помнік!"

Тым часам у Беларусі зафіксавана больш за 21000 пацверджаных выпадкаў каранавірусу. 

Лукашэнка назваў Беларусь помнікам вайне і сказаў, што ў нас няма іншага выбару
Людзі падчас параду ў Мінску 9 траўня 2020 года / Reuters
Лукашэнка назваў Беларусь помнікам вайне і сказаў, што ў нас няма іншага выбару
Ваеныя падчас параду ў Мінску 9 траўня 2020 года / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі