Лукашэнка назваў прыярытэтам скарачэнне інфляцыі
Аляксандр Лукашэнка назваў прыярытэтам фінансавай палітыкі ў наступным годзе — скарачэнне інфляцыі. Ён заявіў гэта сёння, 9 лістапада, прымаючы з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына.
Падчас сустрэчы Амарын распавёў Лукашэнку, што бюджэт 2015 будзе выкананы ў запланаваных межах, выкананы ўсе абавязацельствы, у першую чаргу сацыяльнага характару.
Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, асобна падкрэсліў, што Беларусі аб’ектыўна нельга мець вялікую інфляцыю.
“Лепш хай яна будзе адназначнай. Тады ўжо людзі зразумеюць, што і ў наступным годзе ў нас інфляцыя будзе зніжана. Нават калі цяжка будзе з бюджэтам. Прыярытэт - скарачэнне інфляцыі”, — заявіў ён.
Праект бюджэт на 2016 год ужо сфармаваны. Ён ужо ўхвалены ўрадам і ў бліжэйшы час будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы на разгляд, паведамляе БЕЛТА.
Фота: belta.by