Лукашэнка — новай кіраўніцы БЕЛТА: Пачуеце тое, што пра сябе раней не ведалі

Лукашэнка — новай кіраўніцы БЕЛТА: Пачуеце тое, што пра сябе раней не ведалі

5 красавіка стала вядома пра прызначэнне на пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА Ірыны Акуловіч. Яна змяніла на гэтай пасадзе Дзмітрыя Жука, які раней стаў галоўным рэдактарам газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Акуловіч нарадзілася ў 1974 годзе ў Магілёве. Яна з сям’і настаўнікаў. Сама таксама стала настаўніцай (скончыла Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя Куляшова) і працавала ў школе. Падчас дэкрэтнага адпачынку вырашыла змяніць працу і паспрабаваць сябе на тэлебачанні. Была ўласным карэспандэнтам БТ, кіраўніком карпункту ў Магілёве, любіла здымаць сюжэты на аграрную тэматыку. Пасля стала дырэктарам тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Па выніках 2012 года стала лаўрэатам спецпрэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”. Ірына Акуловіч з’яўляецца чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, уваходзіць у пастаянную камісію па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Падчас прызначэння Лукашэнка адзначыў: “Хацелася б, каб вы не проста падтрымалі той трэнд, які быў зададзены Жуком да вас, але каб мы яшчэ на прыступку падняліся вышэй. Думаю, у вас атрымаецца. І добра, каб вы прыйшлі знізу. Гэта вельмі добра. Вы гэты нерв народны адчуваеце больш востра, чым нават я, хаця сутыкаюся пастаянна з людзьмі”.

Таксама ён адзначыў, што новую кіраўніцу чакае нямала крытыкі: “Вы пачуеце тое, што пра сябе раней не ведалі. Гэта трэба спакойна ўспрымаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі