Лукашэнка пажадаў жанчынам увагі з боку мужчын не толькі ў святочныя дні

Лукашэнка пажадаў жанчынам увагі з боку мужчын не толькі ў святочныя дні

У пятніцу, 4 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. Сярод узнагароджаных — педагогі, лекары, працаўніцы сельскай гаспадаркі, прадпрыемстваў "Белтэлекам" і "Белпошта", супрацоўніцы памежнай і мытнай службаў, артысты і спартсменкі. Кіраўнік дзяржавы ўручаў і ордэн Маці, жанчынам, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей.

У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што для яго гэтае свята асацыюецца "з абуджэннем прыроды пасля зімовага сну, з прыгажосцю і вечным адраджэннем жыцця". Ён пажадаў жанчынам увагі з боку мужчын і ўсяго грамадства не толькі ў святочныя дні, а заўсёды.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што жанчыны адыгрываюць вялізную ролю ў грамадстве, што яны складаюць большасць насельніцтва нашай краіны.

"Нямала дачок беларускай зямлі ўпісалі яркія старонкі ў гісторыю нашай Радзімы. Яны сталі прыкладам міласэрнасці і мудрасці, працавітасці і вернасці сваёй краіне", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі