Лукашэнка плануе сустрэцца з Сі Цзіньпінам у бліжэйшыя месяцы
У бліжэйшыя месяцы плануецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Кітая — Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна. Пра гэта стала вядома на сустрэчы беларускага кіраўніка з чальцом Дзяржсавета КНР, міністрам грамадскай бяспекі Кітая Го Шэнкунем.
Падчас сустрэчы Го Шэнкунь адзначыў, што пастаянныя сустрэчы на вышэйшым узроўні і асабістае сяброўства паміж Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам сталі асновай добрых кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем, перадае прэс-служба кіраўніка Беларусі.
На сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў плануецца абмеркаваць комплекс беларуска-кітайскага парадку дня, у тым ліку і пытанні бяспекі.