Лукашэнка прыляцеў у Маскву глядзець футбол

Лукашэнка прыляцеў у Маскву глядзець футбол

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву, каб наведаць цырымонію закрыцця чэмпіянату свету па футболе і фінальны матч мундыялю. Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, самалёт кіраўніка краіны прызямліўся ў аэрапорце Унукава.

На закрыццё чэмпіянату свету Лукашэнку запрасіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Кіраўнік Беларусі напярэдадні адзначыў, што ўважліва сачыў за матчамі сусветнага першынства, а ў фінале будзе заўзець за “прыгожы і выніковы футбол”.

Фінальны матч пачнецца ў 18.00. За чэмпіёнства пазмагаюцца Францыя і Харватыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі