Лукашэнка прызначыў намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта
Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта. Ім стаў Валерый Ярмошка, які дагэтуль быў гендырэктарам закрытага акцыянернага страхавога таварыства.
Адзначым, што вакансія намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта вызвалілася ў сярэдзіне верасня пасля таго, як Андрэй Худык быў прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Ярмошка скончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Скарыны і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Кандыдат эканамічных навук. Сем гадоў працаваў выкладчыкам у ВНУ, пасля — чыноўнікам у Гомельскім аблвыканкаме, у апараце Саўміна. З красавіка 2013 года быў начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі, а праз некалькі месяцаў — начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі, фінансаў і гандлю ўпраўлення справамі прэзідэнта. У верасні 2015 года Валерый Ярмошка стаў гендырэктарам закрытага акцыянернага страхавога таварыства “Прамтрансінвест”.