Лукашэнка прызначыў сваім новым памочнікам былога афіцэра асабістай аховы

Лукашэнка прызначыў сваім новым памочнікам былога афіцэра асабістай аховы

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваім новым памочнікам па агульных пытаннях былога афіцэра асабістай аховы. Мікалай Латышонак будзе адказваць за “пытанні “ад зямлі да неба”… якімі займаецца прэзідэнт”, адзначыў Лукашэнка. Ён паставіў задачу арганізаваць узаемадзеянне з памочнікамі кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах і аператыўна дакладваць сабраную інфармацыю.

Латышонак 1964 года нараджэння, ён — ураджэнец Міёрскага раёна. У 1988-м скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную вучэльню, у 2011-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Да 1993-га служыў ва Узброеных сілах у Казахстане, пасля — у памежных войсках у Беларусі. З 1995 года быў у Службе бяспекі прэзідэнта, прайшоў шлях да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. Ужо паўгода Мікалай Латышонак знаходзіцца ў запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі