Лукашэнка сёння зноў пабачыцца з Пуціным

Лукашэнка сёння зноў пабачыцца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка сёння зноў пабачыцца з Уладзімірам Пуціным (папярэдні раз яны сустракаліся 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу). 14 красавіка ў Бішкеку пройдзе пасяджэнне вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнік Беларусі прыляцеў у сталіцу Кыргызстана напярэдадні. БЕЛТА апублікавала фота і відэа з сустрэчы Лукашэнкі ў міжнародным аэрапорце Манас, дзе яго вітаў кыргызстанскі прэм’ер.

Як вядома, у склад Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) акрамя Беларусі ўваходзяць Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Плануецца, што 14 красавіка кіраўнікі згаданых краін абмяркуюць “рэалізацыю асноўных накірункаў міжнароднай дзейнасці” саюза, а таксама ”асноўныя арыентыры макраэканамічнай палітыкі” на бліжэйшыя гады. Чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сталіцы Кыргызстана і ў нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі