Лукашэнка: Трэцяе, чацвёртае — мае дзеці. Але клопат пра іх ідзе з сям'і

Лукашэнка: Трэцяе, чацвёртае —  мае дзеці. Але клопат пра іх ідзе з сям'і

У традыцыйным пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні дэмаграфіі. Па яго словах, у 2015 годзе ўзровень нараджальнасці практычна зраўняўся з узроўнем смяротнасці, чаго не было 20 гадоў. Таксама кіраўнік краіны адзначыў павелічэнне памеру беларускай сям'і. Праўда, падчас паслання 2011 года Лукашэнка заяўляў: "Першае дзіця — ваша, другое таксама ваша. Трэцяе дзіця — гэта маё і крыху ваша. На сто адсоткаў пятае і наступнае — гэта мае".


Цяпер жа кіраўнік дзяржавы зрабіў папраўку:

"Што грэх таіць, некаторыя сем'і, і шматдзетныя сем'і, нарадзіўшы траіх-чацвярых, кажуць: "Гэта Лукашэнкі дзеці. Няхай ён імі займаецца". Не, дарагія мае, я гатовы падставіць плячо. Трэцяе, чацвёртае — сапраўды мае дзеці. Я мушу ім дапамагаць, як і першым і другім. Але клопат пра дзяцей, перш за ўсё, праходзіць праз сям'ю".


Аляксанр Лукашэнка дадаў, што шматдзетныя сем'і па-ранейшаму могуць разлічваць на падтрымку дзяржавы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі