Лукашэнка ў якасці эксперымента прызначыў генерала міліцыі Яўсеева памочнікам

Лукашэнка ў якасці эксперымента прызначыў генерала міліцыі Яўсеева памочнікам

28 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў. Новым міністрам культуры стаў Юрый Бондар, новым міністрам інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, новым рэктарам БДУ Андрэй Кароль, былы рэктар Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама кіраўніком дзяржавы былі ўзгоднены прызначэнні яшчэ трох рэктараў ВНУ, у тым ліку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (ім стаў Сяргей Харытончык).  

Памочнікам кіраўніка дзяржавы і інспектарам па Віцебскай вобласці стаў Аляксандр Субоцін, які дагэтуль быў намеснікам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Памочнікам Лукашэнкі і інспектарам па Мінскай вобласці стаў генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў, які апошнім часам працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Як інфармуе БЕЛТА, прызначэнне “чалавека ў пагонах” на такую пасаду адбылося ў некаторай ступені ў якасці эксперыменту. “Думаю, тут памылкі не будзе, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Паглядзім, як складзецца лёс генерала на гэтай грамадзянскай пасадзе, хаця цяжка сказаць, што яна грамадзянская: яна часам больш важная і яшчэ больш ваенная, чым у некаторых людзей з пагонамі”.

Лукашэнка ў якасці эксперымента прызначыў генерала міліцыі Яўсеева памочнікам
Фота: БЕЛТА
Лукашэнка ў якасці эксперымента прызначыў генерала міліцыі Яўсеева памочнікам
На архіўным здымку Ігар Яўсееў, кіраўнік упраўлення грамадскай бяспекі УУС Мінгарвыканкама, б'е нагой фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна. Мінск, разгон Плошчы, 20 снежня 2010 года. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі