Лукашэнка вылучыў грошы на Гальшанскі замак і сядзібу Напалеона Орды
5 верасня Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Як адзначае БЕЛТА, вырашана вылучыць фінасаванне на падтрымку шасці культурных праектаў.
Грошы пойдуць на аднаўленне радавой сядзібы Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэстчыны, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". Таксама грошы фонду пойдуць на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслаенне жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.