Лукашэнка з сынам Мікалаем на Дзень горада бегаў на лыжаролерах

Лукашэнка з сынам Мікалаем на Дзень горада бегаў на лыжаролерах

Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем прыняў удзел у фізкультурна-спартовым свяце, якое ладзяць у Мінску з нагоды Дня горада. Як піша TUT.by, кіраўнік краіны прыбыў да Палацу спорта на лыжаролерах і паўдзельнічаў у эстафеце сярод каманд сілавых структураў і дзяржорганаў.

Лукашэнка далучыўся да каманды Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. У адной камандзе з ім беглі яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, трэнер Міхаіл Захараў, форвард хакейнай каманды прэзідэнта і першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташкевіч. Таксама ў эстафеце выступалі каманда КДБ, Мінабароны, Дзяржаўнага мытнага камітэта, дзве каманды МНС і каманда Міністэрства адукацыі.

Перамогу прысудзілі камандзе НАК, за якую выступаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі