Лукашэнка зноў удзельнічае ў “Мінскай лыжні”
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў удзельнічае ў “Мінскай лыжні” — спартовым шоў, якое штогод ладзяць для прадстаўнікоў органаў улады. Спаборніцтвы праходзяць на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы. Яны распачаліся аб 11:00 біятлоннай эстафетай, у якой перамагла каманда Адміністрацыі прэзідэнта (на другім месцы каманда Гродзенскага аблвыканкама, на трэцім — Савета Міністраў), паведамляе БЕЛТА.
У адной камандзе з Аляксандрам Лукашэнкам беглі Святлана Канашэнка, чатырохразовая адімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка.
У праграме спаборніцтваў яшчэ будзе біятлонная гонка з масавым стартам, біятлонная эстафета для каманд сілавых ведамстваў, а таксама некалькі лыжных гонак.