Лукашэнку пазітыўна ацэньваюць больш за 3% апытаных украінцаў

Лукашэнка паказвае, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад" / кадр з відэа прэс-службы Лукашэнкі
Лукашэнка паказвае, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад" / кадр з відэа прэс-службы Лукашэнкі

Украінскае грамадства ў цэлым негатыўна ставіцца да Беларусі. Больш за 80% апытаных украінцаў лічаць, што Беларусь ваюе супраць Украіны. Процілеглае меркаванне маюць 7,5% апытаных. Такія вынікі паказала апытанне, праведзенае сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова, перадае УНІАН.

Адмоўна да Беларусі ставіцца больш за 80% рэспандэнтаў (56,3% — цалкам негатыўна, 24,4% — пераважна негатыўна). Пазітыўнае стаўленне да нашай краіны выказалі 12,4% апытаных украінцаў (3,1 % — цалкам станоўчае, 9,3% — пераважна станоўчае).

Яшчэ большы адмоўны рэйтынг сярод апытаных украінцаў мае Аляксандр Лукашэнка. Негатыўна яго ацэньваюць больш за 90% рэспандэнтаў (76,3% — цалкам негатыўна, 15,9% — пераважна негатыўна). Тым не менш і ва Украіне ў яго знайшліся прыхільнікі — 3,3% апытаных (0,5% — цалкам станоўча, а 2,8% — пераважна станоўча).

За поўны разрыў адносінаў з Беларуссю пасля перамогі выступаюць больш за дзве траціны апытаных (46,7% — цалкам падтрымліваюць разрыў, 22,5% — хутчэй падтрымліваюць). Зусім не падтрымліваюць поўны разрыў усіх стасункаў з Беларуссю 5,4% апытаных, хутчэй не падтрымліваюць — 11,2%.

Лукашэнку пазітыўна ацэньваюць больш за 3% апытаных украінцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі