Ля аэрапорта злавілі кантрабандыста з поўным мікрааўтобусам фотаапаратаў
Агульны кошт кантрабандных фотакамер складае амаль 2 мільярды рублёў.
Як паведамілі ў МУС Беларусі, у Смалявіцкім раёне паблізу Нацыянальнага аэрапорта 27 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі мікрааўтобус “Фіят”, якім кіраваў 55-гадовы мінчук, індывідуальны прадпрымальнік. Мужчына без адпаведных дакументаў перавозіў лічбавыя фотакамеры замежнай вытворчасці і камплектуючыя да іх на агульную суму 1,8 мільярда рублёў, інфармуе БелаПАН.