600 праходак на канцэрт Вольскага ў Мінску разышліся за 55 хвілін
24 сакавіка ў мінскім клубе “Бруге” адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар стагоддзя БНР. "
“Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску", — напісаў музыка ў Facebook.
На святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, патрапяць першыя 600 чалавек, якія зарэгіструюцца онлайн на адмысловай старонцы (https://goo.gl/GrGAoR) і атрымаюць пацверджанне на мэйл. Па інфармацыі Еўрарадыё, праходкі ўжо запраніравалі 500 чалавек.
Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні стагоддзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.
Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатра ў Мінску праз тэлемост. 22 сакавіка Лявон Вольскі выдаў новую песню "Героі не паміраюць", прысвечаную стагоддзю БНР.