Лётчыца даляцела з Англіі да Аўстраліі на біплане 1942 года

Лётчыца даляцела з Англіі да Аўстраліі на біплане 1942 года

Брытанская лётчыца Трэйсі Керціс-Тэйлар завяршыла адзіночны пералёт даўжынёй у 20 тысяч кіламетраў на біплане з адкрытай кабінай 1942 года вытворчасці. Як паведамляе ВВС, у кастрычніку мінулага года 53-гадовая Тэйлар вылецела з горада Фарнбаро ў англійскім графстве Хэмпшыр. Канчатковай кропкай падарожжа была сталіца Аўстраліі. За тры з лішнім месяцы Тэйлар перасекла паветраную прастору 23 краін, 50 разоў прызямлялася для дазапраўкі. Сваё прыбыццё ў Сіднэй яна адзначыла куфлем шампанскага.

У Twitter лётчыца напісала, што "гэта была велізарная прыгода". Падчас палёту яна перасекла Еўропу і Міжземнае мора, Іарданію, Аравійскую пустыню, Аманскую затоку, Пакістан, Індыю і Паўднёва-ўсходнюю Азію.

Гэты маршрут упершыню ў 1930-м годзе прарабіла іншая жанчына-авіятар, Эмі Джонсан. Падчас свайго пералёту Тэйлар спрабавала як мага больш дэталёва узнавіць умовы, у якіх ляцела Джонсан: яна ляцела па старых прыборах і з адкрытай кабінай.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі