Мадрыдскі "Рэал" трэці раз запар стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў
Стаў вядомы першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў — ім стаў мадрыдскі "Рэал", які перамог мюнхенскую "Баварыю" па суме дзвюх гульняў. Для іспанскай каманды гэта трэці запар фінал турніру.
Першая сустрэча камандаў была тыдзень таму ў Мюнхене. У ёй "Рэал" выйграў з лікам 2:1.
Матч у адказ адбыўся 1 траўня. Лік у матчы быў адкрыты ўжо на трэцяй хвіліне: Джошуа Кіміт з "Баварыі" скарыстаўся няўдалай гульнёй абаронцаў сапернікаў. Праўда, Карым Бензема амаль адразу ж зраўняў лік. А на пачатку другога тайма Бензема вывеў сваю каманду наперад, аформіўшы дубль. Гол, які неўзабаве забіў Хамес Радрыгес, дазволіў "Баварыі" зраўняць лік, але перамагчы нямецкая каманда так і не здолела — 2:2.
Па суме дзвюх сустрэчаў "Рэал" выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў. Яго сапернікам стане пераможца супрацьстаяння "Ліверпуля" і "Ромы".