Мадура прапанаваў датэрміновыя выбары ў парламент замест новых прэзідэнцкіх
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прапанаваў правесці датэрміновыя выбары ў парламент краіны, лідар якога Хуан Гуйадо абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы.
“Хочаце выбараў? Хочаце датэрміновых выбараў? Мы правядзем выбары ў парламент”, — сказаў Мадура на мітынгу ў Каракасе 2 лютага. Раней Гуайдо запатрабаваў ад Мадура абвясціць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары да 3 лютага.
Паўнамоцтвы дзеючага парламента заканчваюцца ў 2020 годзе, піша meduza.io
Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам, бо апазіцыя перакананая, што прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі са шматлікімі парушэннямі і іх нельга прызнаць сапраўднымі.
23 студзеня ЗША і большасць краінаў Лацінскай Амерыкі прызналі Гуайдо легітымным кіраўніком краіны. Таксама яго прызналі некаторыя краіны Еўрасаюза і заклікалі правесці датэрміновыя выбары.