Магілёвец 10 гадоў не плаціў за камунальныя паслугі

Як паведамляе БЕЛТА, 37-гадовы магілёвец валодае чатырохпакаёвай кватэрай амаль у цэнтры горада. Аднак плацяжы па камунальных паслугах ён ігнараваў: за 10 гадоў аплату ўносіў толькі сем разоў на агульную суму крыху больш за 500 тысяч рублёў. Сустрэч з работнікамі разлікова-касавага цэнтра мужчына пазбягаў.



Камунальнікі кажуць, што неаднаразова прыходзілі да даўжніка, у тым ліку з участковым. Але мужчына ні разу не адчыніў дзверы, хоць і знаходзіўся дома. Не было ў камунальнікаў і магчымасці адключыць паслугі.



Толькі калі падрыхтавалі матэрыялы на яго высяленне, магілёвец пагасіў запазычанасць у 10 мільёнаў рублёў і частку пені.



Фота — intex-press.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі