Макей: Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах

Макей: Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах

"Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах", — такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 снежня пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле яго слоў, гаворка не пра пасольствы, а пра колькасць дыпламатычнага персаналу.

Гэтых людзей у асноўным перакідваюць "на іншыя ўчасткі працы, на іншыя кірункі, дзе яны будуць запатрабаваныя". Макей кажа, што гэта краіны СНД і краіны далёкай дугі.

Будуць умацоўвацца пасольствы РБ у Кітаі і Індыі (міністр назваў іх "стратэгічна важнымі партнёрамі"). Новыя пасольствы плануецца адкрываць у краінах Афрыкі. У выпадку, калі яны "з'яўляюцца... плацёжаздольнымі" і ў якіх запатрабаваная беларуская прадукцыя.

Змены будуць і ў цэнтральным апараце МЗС РБ. У ім, між іншым, з'явіцца аддзел Кітая.

Як вядома, Захад не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі, на афіцыйны Мінск накладзены санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі