Маляра з Мінскага раёна арыштавалі за БЧБ-налепку на шафе для пераапранання
Маляр віну не прызнаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Маляра аднаго з прадпрыемстваў у Мінскім раёне асудзілі за БЧБ-налепку на шафцы для пераапранання — суд прысудзіў яму 13 сутак арышту. Падрабязнасці гэтай адміністрацыйнай справы паведамляюць праваабаронцы.
Маляра абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні", на яго быў складзены пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Мужчына віну не прызнаў — заявіў у судзе, што сцяг на шафу наклеіў нехта іншы, а ў яго не было мэты выказваць свае погляды.
Суд тым не менш прызнаў мужчыну вінаватым і пастанавіў пакараць яго арыштам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.