Марыю Калеснікаву пакідаюць у лякарні да 5 снежня

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё, архіўнае фота
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё, архіўнае фота

Палітзняволеная Марыя Калеснікава застанецца ў лякарні да панядзелка, 5 снежня, паведамляе каманда Віктара Бабарыкі.

Аляксандр Калеснікаў, бацька Машы, сустрэўся з доктарам. Ён расказаў, што Марыя паснедала, пачуваецца нармальна, і запэўніў: лячэнне працягваецца паводле пратакола, усім неабходным яна забяспечаная. Лекары робяць усё магчымае”, — піша каманда Бабарыкі.

Пра шпіталізацыю Калеснікавай у гомельскую лякарню стала вядома 29 лістапада. У шпіталь яе прывезлі з ШІЗА (штрафнога ізалятара). Афіцыйны дыягназ не паведамляецца, паводле неафіцыйнага — у яе прабадная язва.

Марыя знаходзіцца ў лякарні пад аховай, да яе не пускаюць ні бацьку, ні адваката. У рэанімацыі яе ахоўвалі тры чалавекі.

1 студзеня палітзняволеную перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі