Заходнія дыпламаты выступілі з заявай у гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні / ОСЦ

Дыпламаты краін Еўрасаюза і ЗША выступілі з супольнай заявай у гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі. У свіам звароце яны згадалі і беларускіх палітвязняў, якія загінулі за кратамі.

"12 лістапада 2020 года ад рук беларускага рэжыму загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў беларускай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў. Мы памятаем пра гэтыя ахвяры і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў", — гаворыцца ў заяве дыпламатаў.

Пад ёй падпісаліся амбасады Германіі, Славакіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Швецыі, Нідэрландаў, ЗША, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Ірландыі.

Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 года пасля жорсткага збіцця на Плошчы Перамен. Афіцыйнае расследаванне яго справы спынілі. Сілавікі BYPOL выявілі, што першым Рамана ўдарыў баксёр Дзмітрый Шакута, а потым збiлi сiлавiкi, якiя займалiся баявымi вiдамi спорту. Таксама на Плошчы Перамен у тую трагічную ноч былі людзі, блізкія да Лукашэнкі — былыя хакеiсты Дзмітрый Баскаў i Павел Воўчак, а таксама вядоўца спартыўных навiнаў Ганна Эйсмант.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі