Мазырская "Славія" ў паўфінале Кубка Беларусі выйграла ў БАТЭ — 1:0
У Мазыры мясцовая "Славія" ў першым паядынку паўфіналу Кубка Беларусі абыграла футбалістаў БАТЭ — 1:0. Адзіны мяч на 11-й хвіліне сустрэчы забіў украінскі легіянер мазырчукоў Юрый Панця.
Дарэчы, барысаўскі клуб з апошніх чатырох гульняў прайграў тры. Раней БАТЭ ў чэмпіянаце саступілі "Энергетыку-БДУ" (1:3) і "Славіі" (1:2). Выйгралі барысаўчане толькі ў брэсцкага "Руху" (1:0).
Другі матч са "Славіяй" у паўфінале Кубка БАТЭ правядзе на сваім полі 29 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.