Міхаіл Грабоўскі прапусціць хакейны чэмпіянат свету

Міхаіл Грабоўскі не дапаможа хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, які стартуе ў Чэхіі 1 траўня. Як інфармуе Tribuna.com, беларускі нападаючы прайшоў медыцынскае абследаванне, па выніках якога яго клуб, "Нью-Ёрк Айлендэрс", вырашыў не адпускаць гульца ў зборную. Нагадаем, у Грабоўскага нядаўна была цяжкая траўма, якую ён толькі залячыў.

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Льюіс спадзяваўся на Міхаіла Грабоўскага і ўключыў яго ў склад каманды на чэмпіянаце свету. Аднак яго спадзяванні не апраўдаліся.

Склад беларускай зборнай на першынстве свету гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі