Міхаіла Захарава аштрафавалі на 1000 еўра (відэа)
Галоўнага трэнера мінскага ХК "Юнацтва" Міхаіла Захарава аштрафавалі на 1000 еўра. Пра гэта паведамляецца ў твітар-акаўнце Федэрацыі хакея Беларусі.
Нагодай для штрафу стала крытыка суддзяў пасля паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў "Юнацтва" — ТПС (Фінляндыя) 17 кастрычніка.
Міхаіл Захараў вядомы тым, што не стрымліваецца ў выразах. Аднак гэтым разам трэнер "Юнацтва" сапраўды проста крытыкаваў суддзяў. На яго думку, суддзі залічылі шайбу, забітую нагой, і знарок не заўважылі афсайд.
Лига чемпионов накажет главного тренера минской «Юности» Михаила Захарова за критику судейства сразу по окончании поединка группового этапа «Юность» — ТПС (Финляндия) (17 октября). По правилам Лиги подобное наказывается штрафом в размере 1000 евро. pic.twitter.com/5dVnZEAkJf
— Федерация хоккея Беларуси (@hockey_bel) October 24, 2018