Мікалай Чаргінец прапануе падатак на замежныя кнігі

Мікалай Чаргінец прапануе падатак на замежныя кнігі

З продажу замежнай літаратуры ў Беларусі варта браць адлічэнні ў Літфонд афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Такую ідэю на з'ездзе пісьменніцкай арганізацыі выказаў яе старшыня Мікалай Чаргінец. З'езд СПБ адбыўся ў Мінску 29 лістапада.

Па словах Чаргінца, якія перадае БЕЛТА, плануецца браць адлічэнні ў памеры 1-3% з замежных кніг, якія ўвозяцца для продажу ў Беларусь, а таксама з прадукцыі недзяржаўных выдавецтваў. "Менавіта такая літаратура вяршэнствуе на кніжным рынку Беларусі. Мы ставім пытанне пра абарону літаратуры на тэрыторыі нашай краіны", — заявіў кіраўнік арганізацыі. Атрыманыя сродкі, як паведаміў Чаргінец, плануецца пусціць на развіццё беларускай літаратуры.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі